Экспазіцыя «З гісторыі школы»

Пры ўваходзе ў залу, прысвечаную гісторыі школы, адразу можна зазірнуць у альбом свайго юнацтва, знайсці сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў.

Стэнд «Гонар школы» змяшчае фотаздымкі нашых выпускнікоў, якімі мы можам ганарыцца.

«Сейбіты добрага, мудрага, вечнага» нагадваюць нам пра настаўнікаў, якія прысвяцілі ўсё жыццё школе. 

І канешне нашы медалісты.

Штогод у школе праходзяць вечары сустрэч — «Сустрэчы праз гады».

З 1956 года вядзецца ўлік паходаў вучняў Райцаўскай сярэдняй школы.

У 2012 годзе была адкрыта экспазіцыя «Погляд з мінулага», дзе змешчаны матэрыял пра гісторыю школ нашага мікрараёна.

Галоўным экспанатам школьнага музея з’яўляецца энцыклапедыя «Старонкі гісторыі».