Экспазіцыя «З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

Ніхто не застанецца раўнадушным, калі ўваходзіць у залу, прысвечаную ВАв.
Тут можна ўбачыць партрэты землякоў-тых, хто не вярнуўся з поля бою, былых франтавікоў і партызан, якія са зброяй у руках прыбліжалі час вялікай Перамогі. Ганаровае месца адведзена неўміручаму экіпажу лётчыку, нашаму земляку, Герою Савецкага Саюза – Мікалаю Францавічу Гастэлу.
Цікавыя звесткі сабраны пра гвардыі генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля, які вызваляў Карэліцкі р-н і быў смяротна паранены ля в. Малюшычы. У зборы матэрыялу пра яна Фогеля нашым следапытам дапамог Дзяржаўны цэнтральны архіў Савецкай Арміі горада Масквы. Нам прыслалі копіі аўтабіяграфіі, архіўныя даведкі, копіі пісем да жонкі і родных. Так з’явіўся стэнд “Яны вызвалялі наш раён”.
Успаміны былых партызан паспрыялі стварэнню экспазіцыі “Нашы землякі -партызаны”. 
Стала добрай традыцыяй праводзіць у школе Тыдні баявой славы. У гэты перыяд праходзяць тэматычныя лекцыі і экскурсіі, праводзяцца рэйды “Клопат”, “Ветэран жыве побач”, добраўпарадкуюцца помнікі і брацкія магілы. Кожны новы навучальны год пачынаецца з Урока мужнасці. Вучні 1 верасня ускладваюць кветкі да помніка Мікалаю Гастэлу і брацкіх магіл. Мы з упэўненасцю можам сказаць:
“Ніхто не забыты, нішто не забыта”.