17 верасня 2025 года ва ўстанове адукацыі прайшоў ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага Беларусі, разумення сутнасці і значэння новага дзяржаўнага свята.

Падчас уроку школьнікі мелі магчымасць усвядоміць, як адзінства беларускага народа з’яўляецца асновай для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны. Праз аналіз гістарычных падзей, якія сталі асновай свята, педагогі спрыялі выхаванню ў падрастаючага пакалення такіх якасцей, як грамадзянскасць, патрыятызм, адказнасць і гатоўнасць дзейнічаць на карысць Радзімы.