Гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі»

Гісторыка-краязнаўчы народны музей «Вытокі»
ДУА «Райцаўская сярэдняя школа»

Адрас: Карэліцкі раён, аг. Райца, вул. Паштовая, 14

Тэлефон: 8-01596-7-61-24

Графік работы

Электронны адрас: raica@edu-korelichi.by

Сайт: raica.edu-korelichi.by

План мерапрыемстваў на 2023/2024

Рекламный буклет музея

Гісторыка-краязнаўчы музей знаёміць з асноўнымі раздзеламі экспазіцыі. Этнаграфічны пакой прадстаўлены ў выглядзе сялянскай хаты, дзе экспануюцца прадметы быту беларускага народа XIX-XX стагоддзя. Раздзел «З гісторыі Вялікай айчыннай вайны» змяшчае франтавыя пісьмы, успамінанні ўдзельнікаў вайны, фотаздымкі малалетніх вязняў, землякоў-партызан. Экспазіцыя «З гісторыі школы» нагадвае пра выпускнікоў і былых настаўнікаў. «З гісторыі калгаса і сельскага Савета» прадстаўлена матэрыяламі аб мінулым і сучасным мікрараёна. Наведвальнікі могуць даведацца пра помнікі архітэктуры, якія захаваліся да нашых дзён на тэрыторыі сельскага Савета і пра сучаснае жыццё школы і калгаса.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1. Этнагарафічны пакой у выглядзе сялянскай хаты

2.»З гісторыі …»:

2.1 «З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»

2.2 «З гісторыі школы»

2.3 «З гісторыі сельскага савета і мясцовага калгаса»

3 «Старонкі сучаснага»

Галоўная задача музея — абудзіць і ўзмацніць цікавасць вучняў да гісторыі свайго краю, вёскі, школы, не даць загінуць інфармацыі аб гістарычных падзеях малой радзімы, удзельнікамі якіх сталі ўсе простыя людзі. Гэта — здабытак, бясцэннае для гісторыі, для нашчадкаў.

Па сваім профілі музей школы з’яўляецца гісторыка-краязнаўчым, асноўная дзейнасць якога накіравана на вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю.

Мэты і задачы школьнага музея:

  • спрыяць фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, гуманізму;
  • пашырэнне кругагляду, выхаванне пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў, сацыяльнай актыўнасці вучняў;
  • правядзенне работы па фарміраванні ў вучняў навыкаў пошукавай, навукова-даследчай работы;
  • удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу;
  • прывіццё цікавасці да прафесій гісторыка, музейнага работніка.

Асноўныя функцыі школьнага музея:

  • дакументаванне гісторыі, культурнай спадчыны і прыродных груп шляхам выяўлення, збору, вывучэння і захавання музейных прадметаў;
  • ажыццяўленне музейнымі сродкамі дзейнасці па выхаванні, навучанні, развіццю, сацыялізацыі навучэнцаў;
  • арганізацыя культурна-асветніцкай, метадычнай, інфармацыйнай дзейнасці;
  • развіццё дзіцячага самакіравання.

История 

Презентация музея «Вытоки»

Необычное рядом

Исторические усадьбы  (Видео «Спадчына»https://yandex.by/video/search?filmId)

Память веков