Экспазіцыя «Этнаграфічны пакой у выглядзе сялянскай хаты»

Нідзе няма другой такой зямлі
І адчуваю у шчырым захапленні
Дух продкаў, што спрадвеку тут жылі,
Ні перад кім не клонячы калені.

Для кожнага чалавека, асаблiва вяскоўца, сядзiба – гэта спадчына, зробленая яго рукамi i духоўная, якую атрымалi мы ад продкаў i якую павiнны годна перадаць сваiм дзецям i ўнукам. Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. Яна займае ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравае хату, у ёй вараць ежу, на ёй спяць, адпачываюць, лечацца.

Ажыўлялі вясковую хату рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў. Гэта бойка, кашы, станок для віцця вяровак, форма для вырабу сыра. Прылады, якімі карысталіся нашы продкі нагадваюць аб працаздольнасці людзей. Гэта церніца, матавіла, калаўрот. У жыцці кожнага вяскоўца вялікае значэнне мелі гаспадарчыя прылады: цэп, капач, серп, лапата.

У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты. Ручнікі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах.

На ручніках, расшытых пеўнямі,
хлеб-соль падносім да гасцей,
вядзем за стол, каўшамі пеннымі
частуем брагай пагусцей.
І не хаваем — дзе падзенешся?-
сваіх пачэсных мазалёў.
А трэба — крынкаю падзелімся:
Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.

Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся… Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет.