Экспазіцыя «З гісторыі сельскага Савета і мясцовага калгасу»

Мая зямля, Раецкі родны край!
Куточак слаўны Беларусі мілай!
Радством з табою ганаруся я,
Ты мая праўда, гонар мой і сіла.

Архіўныя дакументы, граматы, фотаздымкі – усё гэта стварае яркія малюнкі мінулага і сучаснага ў нашай гаспадарцы, паказвае, як няўхільна, год ад году ўмацоўваецца эканоміка нашай гаспадаркі і павышаецца ўзровень жыцця членаў кааператыву.

Праз экспанаты музей паказвае не толькі справы, але і лёсы людзей. Вось фотаздымкі кіраўнікоў гаспадаркі, а вось экспазіцыя “Зямля і людзі” пра першага ўчастковага і першага настаўніка.
Сабраны матэрыял пра вёскі нашай мясцовасці і складзена карта-схема сельскага Савета. Пад уражаннем нашай працы адзін з наведвальнікаў напісаў п’есу і прыслаў у наш музей. Наогул, сувязь з базавай гаспадаркай у нас вельмі цесная. Мы дапамагаем ва ўборцы, ладзім канцэрты, праводзім спартыўныя спаборніцтвы, нам выдзяляюць транспарт на паездкі і прэміруюць стэпендыятаў, наведваюць нашы святы.
Вялікім гонарам вёскі Райца з’яўляецца царква Святой вялікапакутніцы Варвары.

Пабудавана ў выглядзе карабля ў 1817 годзе з бутавага каменю і цэглы памешчыкам Раецкім як касцёл-пахавальня. З мэтай вывучэння гісторыі роднага краю, дзякуючы святару Аляксею, была адкрыта выставачная экспазіцыя “Гісторыя царквы Святой Варвары”. Выстава ўяўляе сабою падбор архіўных дакументаў, фотаздымкаў, прадметаў царкоўнага ўжытку. Кожны мае магчымасць зазірнуць у гістарычнае мінулае, дакрануцца да ўнікальных таямніц і адчуць дух таго часу!