1 верасня ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага 2025/2026 навучальнага года, Дню ведаў і Году добраўпарадкавання.

Ганаровыя госці свята таксама звярнуліся да прысутных з віншаваннямі і ўручылі падарункі вучням і ўстанове адукацыі.

Для шасці першакласнікаў гэты Дзень ведаў стаў першым школьным святам. Яны з захапленнем слухалі першы школьны загад і прымалі віншаванні ад старшакласнікаў.

Завяршылася свята традыцыйным першым школьным званком, які паклікаў усіх вучняў у свет цікавых адкрыццяў і новых ведаў.