Восьмага верасня  кіраўнік справамі Райцаўскага сельскага выканаўчага камітэта — Волк Анастасія Віктараўна,  у рамках прававой асветы правяла занятак з  вучнямі 8-11 класаў, прысвечаны правам і абавязкам непаўналетніх у грамадзянскім заканадаўстве. Заняткі прайшлі ў інтэрактыўнай форме: вучні актыўна задавалі пытанні і атрымлівалі кваліфікаваныя адказы. Сустрэча садзейнічала павышэнню прававой культуры падлеткаў і дапамагла ім лепш зразумець свае правы і абавязкі.